У Мінску прайшла акцыя супраць дэльфінарыя

Актывісты ля гадзіны раздавалі агітацыйныя матэрыялы ля ўваходу ў мінскі дэльфінарый. Нягледзячы на сваю непрацягласць, акцыя змагла прынесці станоўчыя вынікі. Так можна лічыць па справаздачы, якую зрабілі актывісты ў сваіх сацсетках і сыходзячы з якой дзве сям'і адмовіліся наведваць дэльфінарый ў гэты дзень.

«Гэта з'яўляецца невялічкай перамогай, першымі ластаўкамі ў тым краху, які чакае ўсю сістэму эксплуататара», – ўпэўніваюць актывісты.

Пасля сканчэння акцыі на месцы правядзення акцыі быў павешаны банер, які па словах удзельнікаў, павінны нагадваць адміністрацыі і наведвальнікам, што забавы людзей не вартыя пакут і знаяволення жывых істот! Таму і пасыл акцыі быў скіраваны выключна на абарону жывёл.

Источник

Зарегистрируйтесь, чтобы оставлять комментарии.